Праграма БПС  

У часе новых палітычных абставін у мабілізацыйную праграму БПС унесеныя наступныя пункты:
1. Усе сілы БПС, уся дзейнасьць мусіць сёньня быць скіраваная для абароны дзяржаўнай Незалежнасьці Беларусі. Гэта сьвяты скарб беларускага народу, які здабываўся пакаленьнямі нашых продкаў.

2. Другая задача – спыніць палітыку этнацыду, якая праводзіцца марыятэчнай адміністрацыяй. Спыніць глумленьне наднацыянальнай культурай, традыцыямі, беларускай мовай і гвалтоўную, злубінкамі русіфікацыю.

3. Адбудоўваць сілы патрыятычнай БПС, ствараць новыя структуры, як цэнтралізуючай сілы руху. Пры гэтым дапамагаць працэсу агульнанароднага ачышчэньня й стварэньня вялікай народна – патрыятычнай кааліцыі.

4. У сувязі з дапушчанымі А.Лукашэнкам саступамі Расеі ў газавай сферы і перадачы расейскім суб’ектам 50% акцый “Белтрансгаза” заяўляем, што гэтым было парушанае заканадаўства Беларусі і Канстытуцыя краіны. - Таму ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй і аднаўленьнем законнасьці заяўляем аб непрызнаньні газавага пагадненьня. - Нафтагазавая сістэма Беларусі з’яўляецца стратэгічнай уласнасьцю беларускага народа і не падлягае прыватызацыі, ці перадачы ва ўласнасьць іншым дзяржамвам. - Юрыдычныя пагадненьні будуць дэнансаваныя і праведзеная нацыяналізацыя усёй нафтагазавай сферы (Трубаправоды, Мозырскі нафтавы камбінат, які сёньня кантралюецца расейскімі ўласмьнікамі і г.д.).

5. У бізнэсе, накіруючых пасадах сёньня паўсюль людзі, якія ня маюць аніякага дачыненьня да нашае краіны. Гэта ёсьць становішча акупацыі і прыніжэньня беларускага народа. У гэтых людзей не баліць душа за лёс дзяржавы, якія прагнуць толькі ўрваць толькі свой кусок.
- Будзе створаная спецыяльная аўтарытэтная камісія, якая будзе на законныз падставах вызначаць характар паходжаньня капітала і шлях здабыцьця пасады тым ці іншым чыноўнікам.

6. У сувязі з засільлем агентуры ФСБ і ўладавай агентуры ў эшалонах афіцыйнай апазыцыі павінен быць такі ж жорсткі, як і да чыноўнікаў рэжыму. Найбольш гэта датычыцца тых асоб, якія маюць рахункі ў замежных банках, маёнткі ды іншую ўласнасьць за мяжой.

7. Цяперашняя пагроза дзяржаўнай Незалежнасьці з-за падмогай і здрадніцкай палітыкі халуйства перад Масквой і расейскай бюракратыяй. - Хлусьня пра высокі ўзровень жыцьця ў Беларусі – толькі прапагандысцкі прыём рэжыму. - З-за наданьня прыежлым з Расеі правоў грамадзян Беларусі нельга самім беларусам набыць кватэру.Усё скупляецца іншаземцамі. - Парушаюцца сацыяльныя правы грамадзянаў Беларусаў. А тысячы іншых грамадзян ня могуць вярнуцца, бо няма куды. Як няма дзе жыць маладым сем’ям. Гэта галоўная прычына дэмаграфічнага крызісу. - Таму ўсе неканстытуцыйныя акты, якія надаюць іншаземцам правы беларускіх грамадзянаў, будуць ануляваныя.

Hosted by uCoz