Вершы й песьні  

Белы марш


Марш, марш... Нас тысячы,
Рукі ў замок.
Воляю трызнячы
Мераем крок.
Юныя, моцныя
Цягліцы плеч.
Мы паўнамоцныя,
Іншыя - прэч!

Воды расталыя,
Вецер з Дняпра.
За край паўсталыя
Крыкнем: "Ура!"

Мокра на дворышчах,
Сьветла ў душы,
Ворагаў зборышчы
Сьмела крышы!

Гэй жа, зьвязовы,
Хутчэй запявай
Песьню маршовую
За Родны Край!

Славамір Адамовіч 2000

¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯



Маю вёску маскалі спалілі,
Толькі Я адзін жывы застаўся.
Пэўна, зь неахайнасьці ўпусьцілі,
У дрымучым лесе Я схаваўся.
А ле ведаю, што буду Я свабодны,
Калі зрыну страху ланцугі.
Залунаюць па-над краем родным
Бел-чырвона-чорныя сьцягі.
А пакуль што ў полі завіруха грае,
Праз сьнягі паўзу Я ледзь жывы,
І на белым сьнезе пакідаю
Сьцежачку чырвоную крыві

Сябра Сяргей

¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯

Пачні Вясну


Вясну прыгожую пачні
І штуцар новы расчахлі.
За Беларусь,за светлы Край
Мянту і ціхару ўздай!
Сплаці чыноўніку за зьдзек
З маўленьня дзетак і кабет.
Сплаці казлу з БРСМ
Кінжалам помсты нашых ФЕМ.

Не, Мы ня слабыя з табой,
Плячо ў плячо ідзем у бой.
Ня наша мара-замяжа.
Нарваўся на лязо нажа
Нахабны вораг і канае.
А сьцяг наш высока лунае.

Вясну прыгожую пачнём
Як сакавіцкі першы гром,
Як бліскавіца гаду ў скронь-
З усіх ствалоў,сябры,-агонь!

¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯

Ваяцкі марш


Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор,
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор,
Дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі родны дух,
Родны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой за шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой усе да аднаго,
Да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першым выкліча на бой!

Браты, да шчасьця мы падходзім,
Хай гром грыміць яшчэ мацней,
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі свае,
Жыцьцё Рэспублікі свае!

¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯¯

Пагоня


Толькі у сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі гады.
Вы за кім у Пагоню спяшыце,
Дзе шляхі вашы ідуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі ўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон.

Біце ў сэрдцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць.

Маці родная, маці краіна,
Не усьцішыцца гэтакі боль.
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь.

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць.
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Hosted by uCoz